Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Саламонавымі Астравамі.
Саламонавы Выспы — дзяржава ўРазмяшчаецца на 992 выспах, агульная плошча ўсіх выспаў роўная тыповай беларускай вобласці — 28 500 кв. км (паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна.
Сталіца — Ханіара. Рознасць з Беларуссю ў часу +9 гадзін.
Атрымліваецца, што гэта краіна адной з першай на Зямлі сустракае новы дзень.Валюта — даляр Саламонавых Выспаў.
Выспы пераважна вулканічнага паходжання; шмат дзеючых вулканаў.Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 26 да 28 ° C. Ападкаў ад 2300 да 7500 мм у год. Жывёльны свет: пацукі, кажаны, кракадзілы, яшчаркі, змеі, гіганцкія жабы; птушкі — дзікія галубы, папугаі і інш
Аснова эканомікі краіны — сельская гаспадарка, рыбалоўства, лесанарыхтоўкі.
ВУП на душу насельніцтва (у 2009 годзе) — 2,5 тыс. дал (
Культывуюцца какава, какосы, рыс, бульба, гародніна, садавіна. Разводзіцца быдла
Краіна мае вялікія радовішчы свінцу, цынку, нікелю і золата, а таксама баксітаў і фасфатаў, але яны не распрацоўваюцца.
У вёсках пераважаюць дамы традыцыйнага тыпу: лёгкія, прастакутныя хаты на слупах з плеценымі сценамі і двухсхільным дахам з пальмавага лісця. Аднак у буйных населеных пунктах нямала будынкаў на еўрапейскі манер.
У адзежы еўрапейскія элементы істотна пацяснілі традыцыю, але частка мясцовых жыхароў працягвае насіць павязкі на сцёгнах і кароткія спадніцы.
0
0
0
0
0
0