У знак пратэсту супраць рашэння афіцыйнага Мінска закрыць дыпламатычнае прадстаўніцтва Швецыі ў Беларусі Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выклікала для тлумачэнняў беларускага амбасадара Андрэя Гіро. Дыпламату далі зразумець, што пазбаўленне шведскага пасла акрэдытацыі
«Еўропа не дазволіць ураду Лукашэнкі ўсталёўваць забароны на кантакты», — заявіў кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства Гіда Вестэрвеле.
Ён заклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку адкрыць шлях рэформам у краіне.«Мы будзем і надалей неадступна настойваць на выкананьні правоў і свабод і пачатку працэсу рэформ і пераўтварэньняў у Беларусі», — цытуе нямецкага міністра агенцтва KNA.
Рашэнне выклікаць пасла Беларусі ў МЗС Нямеччыны было ўзгоднена з уладамі астатніх краінаў ЕС. 10 жніўня
0
0
0
0
0
0