А 15.00 па ўсіх УКХ/FM радыёстанцыях у Мінску было перададзена моўнае апавяшчэнне насельніцтва на выпадак надзвычайных сітуацый. Такім чынам МНС правяло праверку сістэмы апавяшчэння.

МНС загадзя прасіла насельніцтва аднесціся да гэтай праверкі спакойна. «Цяпер — гэта проста праверка.
Аднак у выпадку ўзнікнення рэальнай маштабнай надзвычайнай сітуацыі гэта адзін са спосабаў апавясціць насельніцтва пра небяспеку і паведаміць пра неабходныя далейшыя дзеянні», — растлумачыў ён.
    Праверка праводзілася ў адпаведнасці з пратаколам пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў, даручэннем намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна і па ўзгадненні з Мінгарвыканкамам у рамках падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці сродкаў апавяшчэння насельніцтва аб пагрозе ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, уключаных у аўтаматызаваную сістэму апавяшчэння горада Мінска.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?