Усяго патроху1414

У Беларусі будзе створанае вялікае веласіпеднае кальцо

Дэпартамент «Белаўтадар» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі зоймуцца стварэннем вялікага веласіпеднага кальца Беларусі, якое зможа значна павялічыць турыстычны патэнцыял Беларусі ў сферы ўязнога турызму.

Цяпер прапрацоўваецца пытанне павелічэння даўжыні веласіпеднай дарожкі ўздоўж трасы Мінск-Віцебск (М3). На сёння веладарожка цягнецца да спартыўнага комплексу «Раўбічы», плануецца яе павялічыць да Плешчаніц праз Лагойск.

Таксама плануецца злучыць веласіпеднымі дарожкамі Раўбічы, Заслаўе, Гродна і Магілёў, Шклоў, Оршу, Віцебск і «абвесці» кальцавую Мінска.

Варта адзначыць, што ў рамках праграмы ЕС ідзе будаўніцтва веладарожкі ад Друскінінкая да Гродна. Атрымліваецца, пры добрым раскладзе ў Беларусі будзе створанае веласіпеднае кальцо, якое падыме турыстычны патэнцыял краіны на новыя вышыні, асабліва ў сферы ўязнога турызму.

— Мы не супраць будаўніцтва веласіпедных дарожак, мы толькі за, але ўсе пытанні ўпіраюцца ў фінансаванне, — сказаў намеснік начальніка ўпраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Яўген Ракала.

— Мы падлічым, колькі грошай краіне прынясе знаходжанне аднаго веласіпедыста ў Беларусі з улікам таго, што ён будзе наведваць узроўні прыдарожнага сэрвісу, а таксама падлічым, у колькі бюджэту абыдзецца будаўніцтва веладарог, — сказаў начальнік упраўлення фізічнай культуры Мінспорту Беларусі Павел Няпрахін. — Было дадзена даручэнне кіраўніка дзяржавы па абсталяванні веладарожак. Трэба выконваць, бо цяпер уся Еўропа перасаджваецца на ровары. Мы страчваем велізарны турыстычны патэнцыял перасячэння нашай тэрыторыі і наведвальнасці нашай краіны праз тое, што ў нас няма злучальнага звяна такога простага і эфектыўнага спосабу перамяшчэння, як ровар. Траса М3 мае каласальнае значэнне! Бо калі мы звяжам у перспектыве праз 2 гады Віцебск, Раўбічы, Заслаўе і паспрабуем сысці ўздоўж Гродзенскай трасы на Гродна, уяўляеце, што гэта будзе за траса!

Нагадаем, што на аўтамабільных дарогах Беларусі функцыянуюць 68 гатэляў, 73 ахоўныя стаянкі, 310 прадпрыемстваў гандлю, 465 аб’ектаў грамадскага харчавання і 103 пункты тэхнічнага абслугоўвання.

Аб’ём рознічнага тавараабароту аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу за 2011 год у Беларусі складае больш за 500 мільёнаў даляраў.

На аб’ектах прыдарожнага сэрвісу за 2011 год было аказана платных паслуг на суму больш за 2 млн даляраў. Штогадовы прырост тавараабароту і аказаных паслуг складае ад 20% да 40%. Станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца і ў колькасці паездак транзітнага транспарту, адпаведна, у росце інтэнсіўнасці руху на асноўных магістралях.

Ці патрэбныя веласіпедысты на хуткасных трасах?

Між тым «Белаўтадар» збіраецца ў прынцыпе падняць пытанне пра тое, ці патрэбныя на аўтатрасах веласіпедысты. Гэта асабліва актуальна ў сувязі з планаваным павелічэннем хуткаснага рэжыму на некаторых участках трасы М1, а таксама ў сувязі з павелічэннем ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў.

— Аўтадарога М1 Е30 — гэта асноўная нашая артэрыя і транзітная магістраль праз Беларусь. На многіх участках гэтай аўтадарогі ёсць павышаны хуткасны рэжым 120 км/г. Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб павышэнні хуткаснага рэжыму і на іншых участках аўтамабільных дарог, — сказаў Яўген Ракала. — Калі едзеш на аўтамабілі па кальцавой дарозе або па М1 і бачыш наперадзе веласіпедыстаў, думаеш, што дарога прызначаная ўсё ж такі больш для кіроўцаў, бо хуткасці там вельмі вялікія. Таму часта здараюцца аварыі з веласіпедыстамі. Мы не можам забараніць язду веласіпедыстаў па аўтамабільных дарогах — гэта ў кампетэнцыі Дзяржаўтаінспекцыі. Таму сёння пытанне застаецца адкрытым.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць