Амерыканскі пісьменнік-фантастГары Гарысан памёр ва ўзросце 87 гадоў. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце пісьменніка. Прычына і абставіны смерці не паведамляюцца.

Гарысан вядомы як аўтар папулярных серый кніг у жанры навуковай фантастыкі: «Свет смерці», «Эдэм» і «Стальны Пацук».

Гары Гарысан нарадзіўся 12 сакавіка 1925 г. у Канэктыкуце. Яго маці вырасла ў Санкт-Пецярбургу і пераехала ў ЗША, калі ёй было каля 15 гадоў. З 1943 па 1946 гады ён быў сяржантам ВПС ЗША

. З 1956 года Гарысан стаў прафесійным літаратарам. Ён свабодна валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку — эсперанта.
У Гарысана было двое дзяцей: сын Тод і дачка Мойра.

У апошнія гады пісьменнік жыў у Ірландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?