Самы вялікі аквапарк краіны, які будуецца на праспекце Пераможцаў у Мінску, плануюць адкрыць да Дня Незалежнасці ў 2013 годзе, паведаміў намеснік галоўнага інжынера ААТ «Будтрэст № 4» Андрэй Нечмяроў.

Раней лланавалася, што адкрыццё аквапарку можа адбыцца ў 2012 г. «Будаўніцтва аквапарку пачалося ў 2010 годзе, цяпер ужо выканана каля 35% будаўнічых работ. На будоўлі задзейнічаны каля 200 чалавек.

Самы вялікі аквапарк краіны і пяты па велічыні аквапарк у Еўропе размесціцца на тэрыторыі, прылеглай да вадасховішча Дразды, непадалёк ад транспартнай развязкі МКАД і праспекта Пераможцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?