Касы барысаўскага гарадскога стадыёна адчыняцца ў 11.00 18 жніўня, сталічнага «Дынама» — у 14.00.\
Яны будуць працаваць: Барысаў: субота, нядзеля, панядзелак — з 11.00 да 17.00 (абед — 14.00–15.00). Мінск: субота — з 14.00 да 21.00, нядзеля — з 10.00 да 21.00, панядзелак, аўторак — з 9.00 да 21.00, серада — з 9.00 да 22.15 (без перапынку на абед), паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.
Цана квіткоў залежыць ад катэгорыі:1-я — 50 000,2-я — 30 000,3-я — 20 000 рублёў.
У Барысаве будуць прадавацца квіткі на сектары 1 (ад 20 шэрагу і вышэй), 2 (
У Мінску — на сектары 13, 14, 28 (ад 20 шэрагу і вышэй), 29 (ад 20 шэрагу і вышэй) (
Сектар 5 зарэзерваваны за фанатамі БАТЭ, сектар 10 — за ізраільскімі заўзятарамі.
МатчМатч у адказ пройдзе ў Ізраілі 28 жніўня. Пераможца двубою выйдзе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, каманда, што прайграе, будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ (Барысаў) — «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона ) пройдзе 22 жніўня ў Мінску на стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 21:45.
Схема сектароў стадыёна «Дынама»
БАТЭ пачынаючы з восені 2008 года пастаянна гуляе ў групавых турнірах ЛЧ і ЛЕ. У 2008/2009 і 2011/2012 барысаўскі клуб выступаў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, у 2009/2010 і 2010/2011 — у групавым турніры Лігі Еўропы. У любым выпадку беларусаў чакае вялікая футбольная восень. Пытанне толькі якая.