Да аналізу экспарту Беларуссю растваральнікаў і разбавіцеляў прыцягнутыя спецыялісты Следчага камітэта Расіі, паведамляе РІА Новости са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання.

Паводле яе звестак, урад Расіі працягвае займацца аналізам «сумніўнага экспарту растваральнікаў, разбавіцеляў і змазачных матэрыялаў» з Беларусі, бо ў гэтых схемах удзельнічалі таксама расійскія кампаніі.

У канцы ліпеня міжведамасная расійская група з прадстаўнікоў профільных дзяржструктур пад кіраўніцтвам Федэральнай мытнай службы правярала легальнасць вытворчасці і экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў з тэрыторыі Беларусі. Вынікам работы гэтай групы стала спыненне расійскімі нафтавымі кампаніямі паставак ў Беларусь нафты — прадукту нафтаперапрацоўкі, які з’яўляецца сыравінай для вытворчасці растваральнікаў і разбавіцеляў.

Паводле неафіцыйных ацэнак, страты расійскага бюджэту ў 2012 годзе з-за сумніўнага экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў з Беларусі ацэньваюцца ў 2 млрд. долараў.

У той жа час Беларусь не чакае змянення ўмоў імпарту расійскай нафты пасля спынення паставак нафты расійскімі нафтавымі кампаніямі, паведаміла крыніца. «Няма ніякіх падстаў, каб уносіць змяненні ва ўжо ўзгоднены з Расіяй баланс па аб’ёмах паставак расійскай нафты ў Беларусь, а таксама мяняць умовы гэтых паставак. Экспарт разбавіцеляў, растваральнікаў і змазачных матэрыялаў не мае дачынення да гэтай паліўнай схемы. Таксама добра вядома, што беларускія НПЗ не займаліся вытворчасцю і экспартам растваральнікаў, разбавіцеляў і змазачных матэрыялаў», — сказаў сураўмоўца агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?