З прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасьці інвэставаць разьлічваюць таксама МАЗ, МТЗ, «Інтэграл» і БАТЭ.

Для рэалізацыі важнейшых інвестыцыйных праектаў у 2007 годзе прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці плануюць прыцягнуць Br464,5 млрд. Пры гэтым унутраныя інвестыцыі складуць Br286,5 млрд., у тым ліку крэдытныя рэсурсы — Br251 млрд. Знешніх інвестыцый плануецца прыцягнуць у аб’ёме Br177,9 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Мінпраме.

У пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2007 годзе і зацверджаных урадам, увайшлі шэсць прадпрыемстваў. Самы буйны праект рэалізуецца на Беларускім металургічным заводзе, яго кошт у гэтым годзе — Br220,7 млрд., у тым ліку ўнутраныя крэдытныя рэсурсы складуць Br85,4 млрд., знешнія — Br135,3 млрд. Сродкі накіроўваюцца на стварэнне новай для рэспублікі вытворчасці — бясшвовых гарачакачаных труб.

У ліку іншых важнейшых інвестпраектаў — тэхнічнае пераўзбраенне Мінскага аўтамабільнага завода, які ў бягучым годзе на гэтыя мэты накіроўвае Br60 млрд. Мінскі трактарны завод у развіццё прадпрыемства інвесціруе Br105,9 млрд. Мінскі маторны завод на стварэнне вытворчасці трактарных і аўтамабільных рухавікоў накіруе Br9,9 млрд. Усе гэтыя прадпрыемствы рэалізуюць свае праекты за кошт унутраных інвестыцый, у першую чаргу крэдытаў.

ВРУП «Завод паўправадніковых прыбораў» НВА «Інтэграл» для арганізацыі субмікроннай вытворчасці інтэгральных мікрасхем мае намер прыцягнуць Br47,1 млрд. Пры гэтым знешнія пазыкі складуць Br42,6 млрд.

У пералік важнейшых інвестпраектаў машынабудавання ўвайшло таксама ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» (БАТЭ). На рэканструкцыю вытворчасці стартэраў і генератараў гэта прадпрыемства ў 2007 годзе накіроўвае Br20,9 млрд. унутраных інвестыцый, у тым ліку за кошт крэдытных рэсурсаў — Br5,9 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?