У ноч з панядзелка на аўторак уладальнікаў аўтамабіляў, прыпаркаваных па вул. Якубоўскага, разбудзіў званок: «Спусціцеся, калі ласка, да вашай машыны. У ёй разбітае шкло». Як выявілася, шкло было разбітае ў сямі машынах, а зламысніка ўдалося затрымаць практычна адразу. Ім аказаўся раней судзімы мінчук, паведамілі ў міліцыі.

Сярод пашкоджаных аўтамабіляў — BMW, Peugeot, Volkswagen і інш. Паводле словаў аператыўнікаў, зламыснік разбіваў шкло з канкрэтнай мэтай — што-небудзь скрасці, напрыклад, магнітолу. «Толькі з двух аўтамабіляў ён узяў маёмасці на агульную суму 2,5 млн рублёў. Яго сапраўды ўдалося хутка затрымаць. Мужчыну 32 гады, ён жыве ў Фрунзенскім раёне. Раней ён быў неаднаразова судзімы за крадзяжы і рабаванні», — удакладнілі супрацоўнікі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?