Эквадор згодны даць прытулак заснавальніку сайта Wikileaks Джуліані Асанжу, які ў цяперашні час хаваецца ад брытанскіх уладаў у эквадорскім пасольстве ў Лондане, абвясціў міністр замежных спраў краіны Рыкарда Пацін’я.

Гэтую навіну, абвешчаную ў мегафон ля сцен амбасады Эквадора ў Лондане, сустрэлі громам апладысментаў.

Карэспандэнт Бі-бі-сі Рафаэль Саак перадае, што перад будынкам дыпмісіі сабраліся каля 50 чалавек, якія падтрымлівалі Ассанжа і скандавалі: «Свабоду Ассанжу!», «Рукі прэч ад Эквадора!»

У асноўным сярод тых, хто сабраўся — жыхары Эквадора, якія выступаюць, па іх словах, супраць ціску Вялікабрытаніі на іх краіну.

Таксама сярод актывістаў знаходзіліся апранутыя ў маскі хакеры з групы Anonymous.

Як расказаў карэспандэнту хакер, які назваўся Megadeath, група вітае рашэнне ўладаў Эквадора, якія тым самым падтрымалі свабоду інфармацыі. «Мы з Асанжам робім адну справу!», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?