Добрае надвор’е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
На гэтым тыдні надвор’е ў асноўным фарміраваў паўднёвы цыклон. Асабліва дажджлівым быў панядзелак, калі месцамі па паўднёвай частцы Беларусі за дзень выпала амаль 50 працэнтаў месячнай нормы ападкаў. Адзначаўся паніжаны тэмпературны рэжым. У канцы тыдня цыклон, страчваючы сваю актыўнасць, перамясціўся ў суседнія вобласці Расіі і дажджоў стала менш. Але яго ўплыў яшчэ будзе адчувацца пэўны час.
У пятніцу будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. У начныя гадзіны месцамі, а ў дзённыя на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах днём прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер
У суботу ў заходніх рэгіёнах краіны пад уплывам антыцыклону дажджы спыняцца, пацяплее. Ва ўсходніх рэгіёнах яшчэ месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 10–15, удзень — ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей да 25 па паўднёвым захадзе Беларусі.
Асноўным надвор’еўтваральным фактарам у нядзелю таксама будзе антыцыклон. У асноўным будзе без ападкаў, раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы — 10–15 градусаў цяпла, удзень — плюс 20–25. Па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 27 градусаў.
Аднак паляпшэнне надвор’я будзе непрацяглым. У панядзелак, 20 жніўня, праз тэрыторыю краіны з поўначы на поўдзень перамесціцца франтальны раздзел, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер
У аўторак пад раніцу слупкі тэрмометраў апусцяцца да адзнакі плюс 6–13. Днём тэмпература паветра будзе 16–23 градусы цяпла, на паўднёвым захадзе краіны — на некалькі градусаў цяплей.
У сярэдзіне тыдня ў Беларусі захаваецца ўплыў павышанага атмасфернага ціску, да заходніх рэгіёнаў краіны падыдзе цёплы атмасферны фронт з Еўропы, з якім на тэрыторыю рэспублікі пачне паступаць вельмі цёплае паветра.
«Мінулыя дні бягучага тыдня тэмпература паветра была на 1–4 градусы ніжэйшай за кліматычную норму, у выхадныя дні чакаецца ў межах нормы, а з сярэдзіны наступнага тыдня прагназуюцца павышаныя тэмпературныя рэжымы», — паведаміла галоўны сіноптык.