Меркаванні172172

«В спять» — лукашэнкаўцы апелююць да Пазняка і аднакласнікаў

«Узровень чалавечай прымітыўнасці, абмежаванасці і інфантыльнасці».

«Плюшавы дэсант» паказаў пустапарожнасць мілітарысцкай дэмагогіі, пра якую яшчэ ў 30-я гады ў сваім вершы напісаў Алесь Дудар «Нью-Ёрку грозім кулаком. Ура-ура! Патопім у соплях».

Таму, калі стала ясна, што шыла ў мяшку не схаваеш — на наступны дзень пасля пафаснага параду з пагрозамі на адрас Захаду і іншадумцаў шведы праляцелі да Мінска і скінулі на горад мядзведзікаў з заклікамі да свабоды для Беларусі — лукашэнкаўцы распачалі контрпрапагандысцкую кампанію.

«Мала хто ў Беларусі прыслухоўваецца да меркаванняў былога начальніка БНФ Зянона Пазняка, але, як высвятляецца, іншы раз і Пазняк здольны гаварыць разумныя рэчы, — грэбліва цытуе «Советская Белоруссія» выказванні кіраўніка Кансерватыўна-хрысіцянскай партыі БНФ пра загніванне Захаду, узровень «чалавечай прымітыўнасці, абмежаванасці і інфантыльнасці, якія пашыраюцца ў заходнім грамадстве, дзякуючы тэлебачанню, мас-культуры і канцэпцыі кансуменцкага жыцця.
Шведская правакацыя якраз і з’яўляецца вынікам такога асяроддзя і ўзроўню думання». Пазняк мяркуе, што арганізатараў «плюшавага дэсанту» павінны судзіць шведскія ўлады, бо «правакатары павінны быць пакараны ва ўласнай краіне».
Праўда, Пазняк і «Советская Белоруссія» не ўказваюць, па якім артыкуле шведскага крымінальнага кодэкса павінны судзіць. У Швецыі то яны нічога не парушылі. А ў Літве іх учынак цягне максімум на адміністрацыйнае парушэнне.

Напэўна, Пазняк і «Советская Белоруссія» кіруюцца прынцыпам таталітарнага права — быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца. Калі ёсць на тое «палітычны заказ». Апладзіраваў на вуліцах? Пасядзі ў турме за хуліганства, вось прыкладна так. Выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам? Суткі за нецэнзурную лаянку. Скінуў мядзведзікаў з заклікам да свабоды слова? Тэрарыст! Во такая логіка выходзіць.

Тым часам аддзелы контрпрапаганды множаць захады, скіраваныя на дыскрэдытацыю шведаў. Апошнім быў распаўсюджаны ліст, напісаны нібыта аднакласнікам арыштаванага блогера Антона Сурапіна.

Пісьмо падпісана «Евгений, бывший одноклассник» і выканана ў стылістыцы, якая выклікае ўсмешку.

У загалоўку стаіць пафаснае «Где же Ваша совесть?!» Ну сапраўды, нібыта гэта шведскія перформеры пасадзілі чалавека за краты за фоты. І праўда, дзе тут сумленне?

(Цытую ў стылістыцы і арфаграфіі арыгінала.)

«Товарищи или господа,

даже не знаю, как Вас теперь называть, пиарщики из Studio Total. Пишу Вам от имени всех друзей и одноклассников Антона Суряпина.

Мы очень надеялись, что Вы еще раз проявите смелость и приедете для участия в допросе, потому как от этого зависела судьба хорошего человека, заботливого сына и настоящего друга. Вы отказались.

Жаль, что от Вашей былой дерзости не осталось и следа, а креативности хватило лишь на открытое письмо президенту, которое, вызывает только улыбку и разочарование. Антону от этих колких и красивых фраз в адрес Лукашенко лучше не станет. А Ваше письмо воспринято нами, как издевательство. Вы перехитрили белорусское ПВО, посмеялись над действующей властью, а теперь и над всеми, кто по началу восхищался Вашей акцией.

Вашу акцию с плюшевыми медведями мы запомним навсегда и даже усвоим, как урок о том, что прежде чем сделать что то, нужно хорошенько подумать, может ли это кому-либо навредить. Антон, погнавшись за сенсацией, первым выкинул в сеть фотографии Ваших медведей, и теперь он сидит за необдуманность действий.

Я, как и все друзья Антона, теперь очень бы хотел повернуть время в спять, чтобы не было Вашего самолета, Ваших мишек, Ваших обнадеживающих фраз… Зато Антон Суряпин был бы на свободе, а так хорошо живется только Вам, господа, все-таки не товарищи.

Евгений, бывший одноклассник».

Такі вось ход «в спять», выражаючыся арфаграфіяй чыноў, якія гэты ліст прыдумалі. Спецслужбы хочуць пасеяць страх — перад любымі «неабдуманымі дзеяннямі». Вы, шведскія хлопцы і дзяўчаты, хацелі страх развеяць, хацелі выклікаць у людзей смех, а мы выкарыстаем вашу акцыю, каб яшчэ большы страх пасяліць.

Нагадаем, што фатографа Антона Сурапіна, які першым змясціў у свіам блогу фотаздымкі плюшавых мядзведзікаў, і рыэлтара, які здаваў шведам кватэру, змясцілі ў турму КДБ і абвінавацілі ў дапамозе ў незаконным перасячэнні мяжы. На чым грунтуюцца такія абвінавачванні, пакуль невядома.

Гэта дало падставу «Міжнароднай амністыі» абвесціць Сурапіна «вязнем сумлення», а замежным СМІ — назваць двух хлопцаў «закладнікамі», якіх хочуць выкарыстаць у прапагандыскіх мэтах.

Каментары172

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць