Жывы курылка! Кіраўнік Нацбанка, які сышоў з пасады «па стане здароўя» пасля таго, як у 2011 годзе абрынуўся рубель, атрымаў новую пасаду.

Былы памочнік Лукашэнкі Ткачоў меў рэпутацыю саветчыка і прыхільніка адміністрацыйных метадаў.
Ён праславіўся сваім артыкулам, у якім патлумачыў развал СССР згубным уплывам элементаў рынкавай эканомікі, уведзеных рэформай Касыгіна.
Пятро Пракаповіч, наадварот, лічыцца прыхільнікам рынкавых метадаў.

Праўда, рэпутацыя Пракаповіча-эканаміста была, мякка кажучы, падпсавана леташнім фінансавым крызісам. Рубель дэвальваўся ў 2,8 разу цягам некалькіх месяцаў. На гэтым скончылася кар’ера Пятра Пракаповіча як кіраўніка Нацыянальнага банка.

Агулам, у час ягонага банкірства інфляцыя ў Беларусі заставалася — самай высокай на кантыненце, а рубель абясцэньваўся найхутчэй сярод валют.
І тым не менш Пракаповіч атрымаў прызначэнне на самую высокую пасаду. Гэта лішні доказ таму, што не ён быў творцам фінансавай бурбалкі, якая лопнула ў 2011 годзе.
У беларускім персаналісцкім рэжыме дарадца прэзідэнта часам мае большы ўплыў, чым прэм’ер ці кіраўнік Нацбанка.

Міхаіл Мясніковіч стаў першым кіраўніком урада, які наважыўся аспрэчыць пазіцыі Сяргея Ткачова, прычым ён зрабіў гэта прылюдна, на нарадзе ў Саўміне. Мясніковіч абвінаваціў Ткачова, што ягоныя падыходы вядуць да напампоўвання эканомікі пустымі, нічым не забяспечанымі грашыма.

Пракаповіч родам з Заходняй Беларусі, мае карані ў Пружанскім і Брэсцкім раёнах.
Сваю кар’еру ён зрабіў у будаўніцтве. З Лукашэнкам зблізіўся ў часе дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце ХІІ склікання.

У часе фінансавага крызісу 2011 года з'явіўся нават сайт імя Пятра Пракаповіча, дзякуючы якому людзі мянялі валюту. У той жа самы час Пракаповічу зрабілі найскладанейшую аперацыю на сэрцы. Яму замянілі сардэчны клапан. Пасля гэтага ён праходзіў доўгі перыяд рэабілітацыі.

«Курс стабільны і будзе заставацца стабільным у межах устаноўленага калідора плюс-мінус 8% да кошыка валют», — заяўляў Пракаповіч перад самым абвалам і абяцаў давесці золатавалютныя запасы да 10—12 мільярдаў даляраў да 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?