Сёння ўдзень у Хамоўніцкім судзе Масквы удзельніцам гурту Pussy Riot абвесцяць прысуд.

Надзеі Талаконнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыне Самуцэвіч пагражае тры гады калоніі - такі тэрмін для іх патрабуе абвінаваўца.
З лютага гэтага года, калі феміністкі праспявалі свой «панк-малебен» ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве, справа Pussy Riot ўстала ў шэраг самых гучных судовых працэсаў сучаснай Расіі, а тры арыштаваныя дзяўчыны атрымалі сусветную вядомасць.
Гарачыя спрэчкі аб Pussy Riot не сціхаюць ні на дзень, лагеры прыхільнікаў і праціўнікаў панк-гурту штодня папаўняюць знакамітасці.

Адпусціць удзельніц «панк-набажэнства» патрабавалі сусветныя зоркі першай велічыні.

У іх абарону выступалі Мадона і Пол Макартні, Стынг і Стывен Фрай, Б'ёрк і Дэні Дэ Віта, Red Hot Chili Peppers і Franz Ferdinand. Расійскіх знакамітасцей, якія падпісалі заклік адпусціць Pussy Riot, аказалася больш за сотню.

Лагер праціўнікаў і выкрывальнікаў панк-гурту трохі сціплейшы. З замежных знакамітасцяў дзяўчат крытыкавала толькі зорка 90-х Эні Ленакс, але і яна выказала надзею на «менш суровы» суд.

У Расіі найбольш яркім барацьбітом з Pussy Riot стала Алена Ваенга, якая паабяцала выпіць за здароўе суддзі, калі дзяўчыны атрымаюць максімальны тэрмін.
Асудзілі «пусек» таксама Анастасія Волочкова і Валерыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?