Такое здарылася з сябром Сойму Партыі БНФ Яўгенам Рыбаковым. Ён парцаваў рэзчыкам у фірме «Лазер-графікс». Дырэктарка прапанавала яму звольніцца па ўласным жаданні, патлумачыўшы, што фірме больш не патрэбны рэзчык.

Па словах Яўгена Рыбакова, дырэктарка ўпершыню стала распытвацца, чаму ён размаўляе па-беларуску. Патэнцыйны кандыдат ад БНФ звязвае гэты выпадак з разглядам пададзеных ім дакументаў у акруговую выбарчую камісію. Рыбакоў вылучаецца ў Старавіленскай выбарчай акрузе № 105.

Рыбакоў адпрацаваў резчыкам на ААТ «Лазер-Графікс» амаль год. 25 ліпеня 2012 года ён нават атрымаў дыплом і званне найлепшага працаўніка фірмы, паведамляе сайт Партыі БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?