Літаратура«Я хачу наблізіць паэзію да прозы» — Андрэй Хадановіч расказвае пра свой новы рэалізм+ Андрэй Хадановіч. Белыя плямы (гісторыя з геаграфіяй)
У блогу Андрэя Хадановіча з’явіліся новыя вершы, якія моцна розняцца ад папярэдняй творчасці паэта. «Наша Ніва» спытала Хадановіча, што паўплывала на змены ў ягоным творчым падыходзе і чым ён цяпер натхняецца. «Ужо некалькі год, як я заўважыў за сабой пэўную тэндэнцыю, — расказвае Хадановіч. — Падчас напісання вершаў з’яўляецца жаданне максімальна наблізіць іх да прозы, але каб лірыка засталася лірыкай, а не пераўтваралася ў эпіку. І вершы атрымліваюцца падобнымі да сінопсіса празаічнага твору — мне вельмі цікава даходзіць да гэтай мяжы, не пераходзячы яе. Мне цікава было працаваць над рыфмаванай прозай, ці наадварот захоўваць у «празаічных радках» рытм, расхістваць гэтыя формы, каб у выніку атрымаўся не шэкспіраўскі белы верш і не верлібр, а нешта сярэдняе — як мага далей ад такой «школьнай» гладкасці. Хацелася расказаць гісторыю ў вершы. Наша Ніва: Чыёй творчасцю вы натхняліся, калі пісалі гэтыя вершы? Андрэй Хадановіч: Паэзія збольшага бывае двух відаў: паэзія жыцця — і прапушчаная праз культурную прызму. Калі я пачынаў, то быў вельмі «кніжным» хлопчыкам — шмат цытаваў, намякаў, каб чытачы маглі гэта разгадаць. Але чым далей, тым больш мне хочацца непасрэднага кантакту з жыццём, якое ўрэшце для мяне выўляецца цікавейшым за літаратуру. Хутка ў «Дзеяслове» выйдзе падборка маіх парыжскіх тэкстаў, якая так і завецца — «Новы рэалізм». Мне хочацца дакрануцца да рэальнасці, але не наіўным чынам. Наўрад ці можна знайсьці тут канкрэтны ўплыў. Хутчэй я натхняўся гісторыямі з жыцця — дзіцячымі і юнацкімі перажываннямі. Тут сутыкнуліся памяць і фантазія — некаторыя рэчы даводзіцца выдумаць, некаторыя ўзгадаць, і, самае галоўнае, каб чытач не бачыў той мяжы, дзе ўспаміны пераходзяць у выдумку. * * * Андрэй Хадановіч. Белыя плямы (гісторыя з геаграфіяй) Возера было вузкае й вельмі даўгое,
падпіска на каментары
каментары праз RSS
24
каментары
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Racyja напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 16:53
11 напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 17:09
rupar_epohi напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 17:17
секазнаўца напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 17:34
rupar_epohi_2_секазнаўца напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 19:01
секазнаўца напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 20:33
2 Racyja напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 21:10
2 напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 22:08
VALKYRIJA напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 22:50
Valkyrija напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 23:15
VALKYRIJA напiсаў(ла) 17 жнiўня 2012 у 23:37
юры напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 1:53
Valkyrija напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 3:56
Volha напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 9:14
2 юры напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 9:57
gor напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 13:33
юры 2 2 юры напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 16:26
589876 напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 16:47
Racyja напiсаў(ла) 18 жнiўня 2012 у 20:50
2 Racyja напiсаў(ла) 19 жнiўня 2012 у 1:22
Racyja напiсаў(ла) 19 жнiўня 2012 у 10:52
2 Racyja напiсаў(ла) 19 жнiўня 2012 у 11:35
Litaratar напiсаў(ла) 19 жнiўня 2012 у 12:01
Racyja напiсаў(ла) 19 жнiўня 2012 у 12:27
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|