Нават карта не дапамагла нелегальным мігрантам з Ірана трапіць у Еўрасаюз.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі,

днём 16 жніўня лідскія памежнікі заўважылі на літоўскай кантрольна-следовой паласе 2 дарожкі слядоў.
Пагранічны пост быў узняты па камандзе "У стрэльбу". А неўзабаве ад жыхароў вёскі Салтанішкі паступіла інфармацыя аб заўважаных чужаках.

Каля гэтага населенага пункта і

былі затрыманыя двое грамадзян Ірана: з квіткамі ў Беларусь, картай памежжа. Аднак скарысталіся яны ёю ў беларускіх лясах, мяркуючы па ўсім, няўмела і двойчы перасеклі мяжу з Літвой.
Затрыманыя аформлены парушальнікамі дзяржаўнай мяжы і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання часткі для далейшых разбіральніцтваў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?