Відэафільм з’яўляецца перапрацаванай і дапоўненай версіяй матэрыялу, прадстаўленага ў канцы снежня 2011 года, паведамляе
Пры падрыхтоўцы другой версіі роліка былі ўлічаныя думкі і прапановы беларускай і замежнай аўдыторыі, выказаныя пасля выхаду першай версіі.
Адным з галоўных адрозненняў стала ўключэнне ў відэашэраг цэйтрафернай здымкі кадраў, зробленых у традыцыйнай тэхніцы.
У гэтых эпізодах знялася Міс Беларусь 2012 Юлія Скалковіч, якая 18 жніўня прадставіць нашу краіну ў фінале конкурсу Міс Свету ў Кітаі.
У новым роліку прадстаўлены ўсе абласныя цэнтры Беларусі. Тут
ёсць кадры, зробленыя з борта верталёта і паветранага шара.
Відэафільм паказвае гледачу невялікія замалёўкі з жыцця сучаснай Беларусі. Сюжэт пачынаецца з самае раніцы на маляўнічым беларускім возеры, дэманструе будні краіны, розныя аспекты паўсядзённага жыцця. Асаблівы акцэнт робіцца на славутасці і пейзажы. Відэашэраг суправаджаецца арыгінальнай музычнай кампазіцыяй беларускага аўтара, нагадвае
Першую версію роліка паглядзелі дзясяткі тысяч чалавек.