Нямецкія ваенныя змогуць прымяняць зброю на вуліцах Германіі ў надзвычайных сітуацыях. Такое рашэнне вынес федэральны канстытуцыйны суд краіны.
У пастанове суда адзначаецца, што звяртацца да выкарыстання ўзброеных сілаў унутры краіны можна будзе толькі ў тым выпадку, калі Германіі будзе пагражаць напад «катастрафічных маштабаў», але ні ў якім разе не для таго, каб уціхамірваць дэманстрантаў.
Рашэнне аб выкарыстанні вайскоўцаў павінна быць адобрана федэральным урадам.