У стартавай сустрэчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе 17;ніўня барысаўскі БАТЭ згуляў дома ўнічыю 0:0 з «Гомелем».

У гаспадароў першы матч у першынстве правёў паўабаронца Аляксандр Глеб, які выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 68-й хвіліне.

Астатнія паядынкі пройдуць 18 і 19 жніўня: «Дынама»-«Тарпеда-БелАЗ», «Нёман»-«Нафтан», «Брэст»-«Славія», «Белшына»-«Мінск».

«Шахцёр» у гэтым туры вольны.

Становішча каманд: БАТЭ — 42 ачкі (19 гульняў; розніца мячоў 29/9), «Шахцёр» — 38 (19; 35–12), «Гомель» — 32 (16; 19/07), «Дынама» — 29 (18; 19–13), «Мінск» — 24 (18; 22–28), «Нёман» — 21 (18; 29–22), «Тарпеда-БелАЗ» — 18 (18; 8–17), «Славія» — 17 (17; 12–36)," Нафтан» — 17 (18; 13–23)," Белшына» — 16 (18; 11–22), «Брэст» — 15 (17; 12–20).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?