Новы мост праз Мухавец - фота
Новая транспартная магістраль злучыць аўтадарогу Брэст — мяжа Украіны (Р17) і заходнія раёны горада (М1/Е30).
Аўтамабільная дарога «Заходні абыход Брэста» дасць магчымасць аптымізаваць транспартныя патокі паміж левым і правым берагам ракі Мухавец. Новая амаль 9-кіламетровая транспартная магістраль злучыць аўтадарогі Брэст — мяжа Украіны (Р17), Брэст — Масква (М1/Е30), дзве гарадскія тэрыторыі — Паўднёва-Заходні раён горада і тэрыторыю свабоднай эканамічнай зоны ў раёне Кацін Бор, а таксама міжнародныя аўтамабільныя памежныя пункты пропуску «Брэст-Цярэспаль» і «Казловічы-Кукурыкі». На фота: будаўніцтва моста праз раку Мухавец.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ