Беларускія выканаўцы маюць шанец выступіць у цэнтры Вільні.

15--16 верасьня ў літоўскай сталіцы пройдзе «Кірмаш народаў», які ставіць перад сабой мэту прэзентацыі культурнай разнастайнасці еўрапейскіх народаў.
Летась у межах акцыі свой сольны канцэрт даў Vincent.

«Мы вырашылі зрабіць добрай традыцыяй выступ беларусаў на гэтым мерапрыемстве і сёлета запрашаем усіх ахвочых падаваць заявы!», --
заявіў Tuzin.FM кіраўнік моладзевай асацыяцыі StudAlliance Кірыл Атаманчык.

Імпрэза адбываецца на адкрытай сцэне ў самым цэнтры Вільні.

Апроч музыкаў, да ўдзелу запрашаюцца вулічныя тэатры і мастакі.
Музыкі мусяць мець уласную творчую музычную праграму больш за 30 хвілінаў.
Арганізатары гарантуюць аплату пражывання і харчавання ды бясплатныя візы.
Іншыя выдаткі – па асабістай дамоўленасці.

Для таго,

каб узяць удзел у «Кірмашы народаў» неабходна запоўніць адмысловую анкету, якую можна атрымаць напісаўшы на e-mail: [email protected].
Па гэтым жа адрасе можна звяртацца па ўсіх пытаннях. Апошні тэрмін запыту на атрыманне анкеты – 23 жніўня. Апошні тэрмін падачы анкеты – 27 жніўня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?