Французскі плывец, у якога ў выніку ўдару электратокам былі ампутаваныя рукі і ногі, завяршыў плаванне па маршруце, які звязвае пяць кантынентаў.

Выкарыстоўваючы ласты, прымацаваныя да пратэзаў, Філіп Круазон праплыў па ледзяных водах Берынгава праліва паміж амерыканскім востравам Малы Дыямід і яго расійскім блізнюком Вялікі Дыямід, тым самым сімвалічна злучыўшы Азію і Амерыку.

За апошнія тры месяцы ён праплыў з Папуа-Новай Гвінеі ў Інданэзію, звязаўшы Акіянію і Азію, перасёк Чырвонае мора, звязаўшы такім чынам Афрыку і Азію, а таксама Гібралтарскі праліў, які аддзяляе Еўропу ад Афрыкі.

Лекары ампутавалі Філіпу Круазону абедзве рукі і ногі пасля няшчаснага выпадку ў 1994 годзе. Філіпа ўдарыла токам, калі ён папраўляў антэну на даху свайго дома: высакавольтны кабель крануўся металічнай лесвіцы, на якой Філіп стаяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?