Актывісткі руху FEMEN у знак салідарнасці з Pussy Riot памылкова спілавалі ў цэнтры Кіева не праваслаўны, а каталіцкі паклонны крыж, паведамілі ва ўкраінскай грамадскай арганізацыі «Праваслаўны выбар».

«Гэты крыж з характэрным каталіцкім распяццем ў 2004 годзе, падчас Аранжавай рэвалюцыі, без узгаднення і дазволу ўладаў ўсталявалі закарпацкія ўніяты ў памяць пра закатаваных і расстраляных у 1920-1930-я ахвяраў ЧК-НКВД», -- распавёў прадстаўнік арганізацыі.

Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па факце зносу паклоннага крыжа ў цэнтры Кіева па артыкуле «хуліганства», пакуль ніхто не затрыманы, піша zn.ua.

Тым часам на месцы спілаванага крыжа прадстаўнікі розных палітычных сілаў і грамадскіх арганізацый Украіны сёння ўсталявалі новы.
Часовую драўляную канструкцыю прымацавалі да ніжняй часткі ранейшага крыжа. Праз тыдзень актывісты абяцаюць паставіць такі крыж, які быў раней, піша pravmir.ru.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0