У інтэрнэце з'явіўся здымак, зроблены ў аўтазаку каля Хамоўніцкага суда, дзе ў пятніцу абвяшчалі прысуд у справе Pussy Riot. Каспараў, як і многія іншыя ўдзельнікі акцыі ў падтрымку панк-гурту, быў затрыманы. Як паведаміла Расійская служба радыё "Свабода", яго абвінавачваюць у тым, што падчас затрыманьні ён укусіў за руку паліцэйскага.

Каспараў назваў гэтыя абвінавачванні трызненнем. Паводле яго слоў, усё было наадварот -- гэта яго збілі ў аўтазаку.

Усяго каля суда былі затрыманыя 97 чалавек, хоць афіцыйна паліцыя заяўляла пра 50. У дачыненні да 64 чалавек складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Большасць затрыманых адпусцілі позна ўвечары.

Ноч у паліцыі правяла актывістка Таццяна Раманава -- каб яе затрымаць, паліцыянты пералезлі праз плот на тэрыторыю пасольства Турцыі, што па суседстве з Хамоўніцкі судом.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0