18 жніўня ў Мінск у зялёнай зоне Цэнтральнага дзіцячага парка імя Горкага праходзіць другі фестываль абсалютнага адпачынку і забаў Relax Weekend.

На працягу ўсяго дня дарослыя і юныя наведнікі парка могуць паспрабаваць свае сілы ў занятках ёгай, патанчыць, паглядзець фільм, паспрабаваць шчасця ў клубе экспрэс-знаёмстваў, узяць удзел у майстар-класах па карвінгу і стварэнні лялек, паглядзець карціны мастакоў і рыцарскія паядынкі.

Для дзятвы цэнтр дзіцячага развіцця "Лукамор'е" падрыхтаваў асобную забаўляльную праграму.

Фестываль працягнецца да позняга вечара, калі пройдуць шоу этнабарабанаў і фаер-шоу, выступіць гурт Rostany.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?