Да юбілею Максіма Танка выйшла кніга ўспамінаў пра яго.
У выдавецтве «Мастацкая літаратура» да юбілею Максіма Танка выйшла кніга ўспамінаў пра паэта.
Укладальнікам зборніка ўспамінаў, прысвячэнняў, эсэ «Максім Танк. На камні, жалезе і золаце» з’яўляецца Уладзімір Казбярук.
Максім Танк (
зборнік становіцца своеасаблівай машынай часу, якая гарантуе старэйшаму пакаленню чытачоў згадкі пра мінулыя часы (і прыемныя, і не вельмі), а для маладзейшых некаторыя факты з жыцця класіка і з таго савецкага побыту могуць стаць экзотыкай (напрыклад, як паэт пераходзіў мяжу з Заходняй Беларуссю і як вяртаўся назад з заданнем; як у савецкія часы можна было атрымаць кватэру па заяве і абставіць яе дэфіцытнай мэбляй).
Побытавыя дэталі сапраўды працуюць на выяўленне перакананняў і светапогляду Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко). Напрыклад, такая згадка Янкі Брыля пра жонку класіка: «Старая нямоглая Танкава Люба поле грады, а курортнікі ідуць нарачанскім берагам каля іхняй дачы і — гаспадыня чуе — гавораць:
— Во, наймічцы і выхаднога не даюць!»
Іван Шамякін апісаў жыццё літаратурнай багемы Беларусі таго часу, у чыіх пагулянках Максім Танк удзельнічаў мала, бо не паліў цыгарэт, не ўжываў алкаголю (відаць, бярог хворы пасля адсідкі ў віленскай турме Лукішкі страўнік) і мужна аджартоўваўся нават у сітуацыях «алкагольнага прымусу».Зрэшты, у кампаніях Максім Танк нават без гарэлачнага допінгу быў вясёлы і жартаўлівы, хіба за выключэннем безвыходных сітуацый, дзе трэба было «прайсці праз вернасць»: «І спявачка тут жа аблюбавала найпрыгажэйшага сярод нас — Яўгена Іванавіча. І з акцёрскай бесцырымоннасцю ледзьве не павісала на ягонай шыі. Не доўга думаючы, Максім уцёк з застолля».
калі аказваліся першымі чытачамі і крытыкамі твораў сваіх мужоў.Сакрэт удалага сямейнага жыцця пісьменнікаў таго часу Іван Шамякін сярод іншага бачыў у сціпласці жонак: «…нашы жонкі, учарашнія сялянкі, не мелі асаблівых прэтэнзій, было б дзецям на хлеб, малако і каўбасу…» Але непераборлівыя ў побыце жонкі былі пераборлівымі ў літаратуры,
Калі Максім Танк быў рэдактарам часопіса «Полымя» (
Магчыма, з прычыны гэтай няроўнасці аўтары ўспамінаў часта выбіралі для цытавання адны і тыя ж творы. А з іншага боку, гэтыя паўторы — паспяхова здадзеныя іспыты на праграмнасць вершаў Максіма Танка: «Калі міністр культуры Скульскі заявіў, што праз 10 гадоў у Польшчы са свечкай не знойдуць ніводнага беларуса, малады Танк напісаў вершаваны адказ:
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога,
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?»
Ва ўспамінах аўтары згадвалі найперш тыя моманты сваіх стасункаў з класікам, якія мелі дачыненне хутчэй да побытавых сітуацый, а не да літаратурных: напрыклад, здабытая
хоць хапае і радасных згадак аб прабітай Максімам Танкам публікацыі, пра падтрымкустудэнтаў-бунтаўшчыкоў беларускага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ (Алесь Разанаў і кампанія), пра легітымізацыю Танкам у вачах улады тых, хто не меў бездакорнай біяграфіі.
У кожнага з 27 аўтараў успамінаў і эсэ Максім Танк аказаўся свой:
то ён прынцыповы змагар, тонаіўнавата-непрактычны чалавек, то ідзе супраць цячэння, то «Ён быў у жыцці салдатам, які абавязаны выконваць загады вышэйшага начальства».
Зборнік успамінаў і прысвячэнняў адлюстраваў не толькі побытавага Танка, але і міфалагізаванага. Вядома,
Ты адзін, ты адзін, ты адзін,
ты застаўся адзін на Славяншчыне,
і Радзіма твая, паглядзі, —
русакосая Янычаршчына.
(«Маналог „тутэйшага“». А. Сыс)
Амаль тры дзясяткі аўтараў успаміналі Максіма Танка на старонках гэтага зборніка.
Кніга атрымалася займальнай ды інфарматыўнай, і мы, чытачы, цяпер ведаем шмат пра тое, што значыў Максім Танк у жыццях гэтых людзей, вядомых і шараговых. Але мы не ведаем, што значылі гэтыя людзі ў жыцці Максіма Танка. І ўжо дакладна можна сказаць, што на яго творчасць мала ўплывала здабытая для некага кватэра,хай сабе ёй карыстаюцца дагэтуль. Але зборнік «Максім Танк. На камні, жалезе і золаце» ўяўляецца неабходнай умовай для будучага стварэння паўнавартаснай літаратурнай біяграфіі беларускага класіка.
Каментары