Людзі збіраюцца на Браслаўскі Фэст.
Абраз Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў, упрыгожаны кветкамі.
Вернікі фатаграфуюцца з біскупам Уладзіславам Блінам.
На Фэст сабраліся некалькі тысяч вернікаў.
Святары ідуць працэсіяй да алтара.
Будучыя святары.
Будучыя святары ляжаць крыжам, пакуль вернікі моляцца да Усіх Святых.
Малітва з ускладаннем рук - частка абраду святарскіх пасвячэнняў.
Кардынал Тэадор Макарык.
Арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч.
Пасля Фэсту.
Урачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў адбыліся 17–18 жніўня.
На галоўную Імшу аб
Недзе, а дзясятай гадзіне вакол касцёла пачалі збірацца вернікі — пілігрымы, удзельнікі дыяцэзіяльнай моладзевай сустрэчы, мясцовыя і прыезджыя вернікі.
Традыцыйная перадфэставая мітусня — апошнія моманты падрыхтоўкі да ўрачыстасці. Сястра эўхарыстка ўпрыгожвае лілеямі і белымі ружамі абраз Маці Божай.
Клерыкі і міністранты выносяць і развешваюць пад сценамі касцёла літургічнае адзенне — ксяндзоў будзе столькі, што ў закрыстыі не змесцяцца.
Людзей становіцца ўсё болей. Навокал касцёла ды каля намётаў з рэлігійнай атрыбутыкай можна сустрэць багата знаёмых. Легендарны краязнаўца з Мёраў Вітольд Ермалёнак, лідар мёрскай Хрысціянскай Дэмакратыі Багуслаў Мацук, глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач з сынам Валянцінам, лучайскі ксёндз Мікалай Ліпскі, рэдактар «Каталіцкага Весніка» ксёндз Віктар Місевіч — асноўныя ньюсмэйкеры нашага рэгіёна сабраліся на фэсце. Біскуп Уладзіслаў Блін, як заўсёды, у добрым настроі, ходзіць і вітаецца з вернікамі.
Да пачатку Імшы вялікая пляцоўка паміж царквой і касцёлам запаўняецца вернікамі.
За касцёлам у два роўныя шэрагі шыхтуюцца ксяндзы — іх тут дзясяткі, а можа і сотня. Пад гукі вайсковага духавога аркестра працэсія павольна рушыць да алтара.У самым канцы ідуць біскупы — Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці, рыжскі Збігнеў Станкевіч, іркуцкі (з глыбоцкім мінулым) Кірыл Клімовіч, віцебскі Уладзіслаў Блін і самы далёкі госць — арцыбіскуп Вашынгтона кардынал Тэадор Макарык.
Арцыбіскуп Гуджэроці служыць ІмшуЧытае малітвы з Імшала, намагаючыся правільна вымаўляць словы яшчэ не зусім звыклай для Яго Эксцэленцыі мовы. Прапаведуе на роднай італьянскай мове.па-беларуску .
«Дарагія кандыдаты! Вы будзеце служыць народу, які мае сваю гісторыю, сваю культуру, сваю мову, свае надзеі» —сваю пропаведзь арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці скіроўвае да траіх дыяканаў, якія атрымаюць святарскія пасвячэнні і семінарыста, які стане дыяканам.
Скончылася небяспека фізічнага пераследу, кажа арцыбіскуп, але ёсць небяспека дабрабыту. Небяспека спакойна жыць у добрых матэрыяльных умовах сярод людзей, якія будуць вас паважаць.Небяспека ператварыцца ў інструменты культу знішчае Касцёл. З Богам нельга жартаваць, папярэджвае Яго Эксцэленцыя.
«Дзякуйце Богу, што нарадзіліся ў краіне, дзе маладыя людзі падатлівыя на евангелізацыю.Не чакайце, калі яны прыйдуць да вас. Ідзіце да іх, кажыце, што Бог іх любіць. Бог зробіць цуды, але не без высілку вашых рук», — кажа арцыбіскуп Гуджэроці будучым святарам.
Святарскія пасвячэнні сталі адметнай падзеяй не толькі для тых, каго пасвячалі, але і для таго, хто пасвячаў. Арцыбіскуп Гуджэроці прызнаўся, што ўдзяляе святарскія пасвячэнні ўпершыню ў жыцці.
«Бог, Які распачаў у вас добрую справу, няхай Сам яе завершыць», — паводле абраду пасвячэння кажа арцыбіскуп будучым святарам. Дыяканы Валерый Марціноўскі, Антон Лагунёнак, Вячаслаў Адамовіч і семінарыст Іван Кароткін кладуцца крыжам перад алтаром, а ўсе вернікі моляцца Літаніяй да Усіх Святых.
Нарэшце, новыя святары атрымліваюць стулы і арнаты — прадметы літургічнага адзення, якія сімвалізуюць святарскую ўладу і служэнне.Арцыбіскуп Гуджэроці намазвае іх рукі алеем ды падае літургічныя хлеб і віно. З усмешкай вітае новапрэзбітэраў. Праз хвіліну яны стануць каля алтара, каб служыць першую ў жыцці Імшу.
Пасля Імшы біскупы скіроўваюць словы да вернікаў. Кардынал Тэадор Макарык, мітрапаліт Вашынгтона, прамовіў
Збігнеў Станкевіч, рыжскі арцыбіскуп,— «хто жыве на гарбаце з сухарамі, хто з’ехаў працаваць за мяжу». Заклікаў беларусаў не паўтараць такіх памылак, «бо сквапнасць губіць людзей».па-расейску звярнуўся да вернікаў з эканамічнымі парадамі. Распавёў, што многія жыхары Латвіі ўзялі вялікія крэдыты ў банках, а пасля крызісу і змяншэння заробкаў з цяжкасцю разлічваюцца
«З мінулых дзесяцігоддзяў у нас ёсць глыбокая рана — неразуменне ўласнай каштоўнасці перад Богам», —кажа арцыбіскуп Станкевіч.
Кірыл Клімовіч, былы глыбоцкі пробашч, а цяпер біскуп самай вялікай у свеце дыяцэзіі ў Іркуцку, прывітаў вернікаўпа-беларуску .
Пасля яго да амбоны падыйшоў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін. «Ведаю, што галодныя. Таму коратка». Запрасіў на стагоддзе касцёла ў Іказні і дадаў: «Люблю вас усіх. Гатовы аддаць жыццё за тое, каб кожны з вас дайшоў да Неба». І ўсміхнуўся.
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці напрыканцы Імшы сказаў вернікам: «Мне які, жыў спакойна як хрысіціянін і не ведаў пераследу, Вы — прыклад. Дзякую старэйшаму пакаленню за тое, што ўтрымалі веру». Удзяліў вернікам дабраславенне і на гэтым фэст скончыўся. На гадзінніку было 14.15 — Імша доўжылася тры гадзіны.