На 1,5% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі з 1 па 14 жніўня, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на гарэлку (4,8%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (4,6%), пшанічную муку (4,1%), паўфабрыкаты з мяса птушкі (4%), маргарын (2,3%), малако і малочныя прадукты, паўвэнджаную каўбасу, соль (1,7–2%), піва (1,3%), мясныя кансервы, масла, пернікі (1,2%), тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў (26, 6%), паслугі электразабеспячэння (23,7%), сувязі (16,8%), чыгуначнага транспарту міжнародных зносінаў (11,1%), бытавыя паслугі (2,3%).

«У сувязі з масавым паступленнем у продаж плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю бягучага года» цэны на свежыя памідоры знізіліся на 27,9%, моркву — на 18,7%, бульба — на 15,4%, буракі — на 12,8%, свежыя агуркі — на 11,3%, белакачанную капусту — на 11%, рэпчаты лук — на 5,1%, бананы — на 13%, яблыкі — на 6,2%.

За студзень-ліпень цэны выраслі на 12%, з улікам 14 дзён жніўня — на 13,7%.
Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?