За 2 тыдні да сусветнай прэм’еры новая праграма «Ляпіса Трубяцкога» амаль цалкам прагучала для 10 тысяч наведнікаў фэста «Захід 2012».

Сэт «Ляпісаў» закрываў другі дзень фестывалю, галоўная сцэна якога стаіць на стадыёне старога піянерлагера. Гурт не выканаў ніводнай песні, старэйшай за 2004 год («Золотую антилопу» зайгралі на біс), а з новай праграмы прагучалі «Цмок ды арол», «Не быць скотам», «Путинарода», «Броненосец», «Рабкор», «Железный» і іншыя.

«Ляпіс Трубяцкі» цяпер у выдатнай канцэртнай форме. За кулісамі перад выступам Руслан Уладыка, як заўжды, задумліва паліў, духавікі і рытм-секцыя адкалывалі жартачкі і ахвотна размаўлялі з журналістамі, і толькі Сяргей Міхалок не паказваўся з буса.

Але музыкі пачалі з большай увагай ставіцца да сябе і да свайго атачэння:

«ляпісы» забаранілі фатографам і аператарам падымацца на сцэну і з’ехалі адразу пасля выступу, пакінуўшы фанатаў без аўтограф-сесіі.

Фэст «Захід» працягваецца ў вёсцы Радацічы пад Львовам з 17 па 19 жніўня. З беларусаў на ім выступілі «Крамбамбуля» і «Ляпіс Трубяцкі», паведамляе «Еўрарадыё».

У інтэрнэце ўжо з’явіліся першыя запісы сённяшняга выступу «Ляпісаў»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0