У заключных матчах 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі 19 жніўня «Белшына» з буйным лікам выйграла дома ў «Мінска» — 3:0 (Бранфілаў, 10, Скавыш, 25, Колб, 76), а аўтсайдар «Брэст» таксама на сваім полі саступіў «Славіі» — 1:2 (Кушчанка, 80, з пенальці — Волкаў, 48, з пенальці, Алексиян, 90 +3, у свае вароты).
17 жніўня БАТЭ згуляў унічыю з «Гомелем» — 0:0, 18 жніўня мінскае «Дынама» перамагло «Тарпеда-БелАЗ» — 2:0 (Палітэвіч, 36, Дам’янавіч, 64), а «Нёман» узяў верх над «Нафтанам» — 3:0 (Лясюк, 22, Дзенісевіч, 77, Яблан, 83).