Напярэдадні хатняга матча раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, што пройдзе ў сераду, ФК БАТЭ ладзіць акцыю, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Заўзятары, якія набылі квіткі на матч БАТЭ — «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона, Ізраіль) ды захавалі іх, разам з уладальнікамі абанементаў атрымаюць ад клуба першачарговае права на набыццё квіткоў на еўракубкавыя матчы групавой стадыі з удзелам БАТЭ.

Нагадаем, што матч БАТЭ — «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона) пройдзе ў Мінску на стадыёне «Дынама» ў сераду, 22 жніўня і пачнецца ў 21:45. Квіткі каштуюць па 20 000, 30 000 і 50 000 рублёў.

Матч у адказ адбудзецца 28 жніўня ў Ізраілі.

Пераможца двубою выйдзе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў; каманда, што прайграе, будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Гэта пятая запар футбольная восень для БАТЭ, куды клуб першы раз прабіўся ў жніўні 2008 года.

Увосень 2008 г. БАТЭ выступаў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў («Рэал» Мадрыд, «Ювентус» Турын, «Зеніт» Санкт-Пецяобург);

увосень 2009 і 2010 гадоў у групавым турніры Лігі Еўропы («Бенфіка» Лісабон, «Эвертан» Ліверпуль, АЕК Афіны / «Дынама» Кіеў, «Шэрыф» Ціраспаль, АЗ Алкмаар, у 1/16 фіналу -- з ПСЖ);

у 2011 г. у групавым турніры ЛЧ: «Барселона», «Мілан», «Вікторыя» Пльзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?