Валавы збор збожжа новага ўраджаю на 20 жніўня склаў 8 млн. 191,3 тыс. тон, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сярэдняя ўраджайнасць склала 38,3 ц/га, што на 3,5 ц/га вышэй за паказчык мінулага года на тую ж дату.

Найвышэйшы намалот мае Мінская вобласць — 2 млн. 102,1 тыс. тон. У Брэсцкай вобласці сабрана 1 млн. 354 тыс. тон, у Гродзенскай — 1 млн. 555,1 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 137,6 тыс., Віцебскай — 1 млн. 83,7 тыс., Гомельскай — 958,7 тыс.

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 ліпеня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі заявіў, што сёлета плануецца сабраць 8,8 млн. тон збожжа (без уліку кукурузы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?