Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 21 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5–12°С, максімальная днём плюс 16–22°С; у паўднёва-заходніх раёнах мінімальная ноччу

плюс 13–18°С, максімальная днём плюс 23–26°С.

У Мінску 21 жніўня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–11°С, максімальная днём плюс 18–20°С.

22 жніўня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу ў паўднёва-заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–11°С,

максімальная днём плюс 18–25°С; па захадзе ноччу плюс 12–17°С, днём плюс 26–29°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?