Кар'ерны шлях Валянціна Рыбакова нагадвае прыход Макея.

Кар'ерны шлях Валянціна Рыбакова нагадвае прыход Макея.

Аляксандр Радзькоў (злева) арганізоўваў збор подпісаў за Лукашэнку ў 2011.

Аляксандр Радзькоў (злева) арганізоўваў збор подпісаў за Лукашэнку ў 2011.

У Мікалая Снапкова добрыя стасункі з Віктарам Лукашэнкам.

У Мікалая Снапкова добрыя стасункі з Віктарам Лукашэнкам.

Андрэй Тур дзейнічае толькі па загадзе зверху.

Андрэй Тур дзейнічае толькі па загадзе зверху.

Вадзіма Зайцава (ў цэнтры) дакладна не абвінаваціш у беларускім нацыяналізме.

Вадзіма Зайцава (ў цэнтры) дакладна не абвінаваціш у беларускім нацыяналізме.

Усмешлівы Ігар Рачкоўскі таксама некалі павінен вярнуцца.

Усмешлівы Ігар Рачкоўскі таксама некалі павінен вярнуцца.

Васіль Даўгалёў — адзін з ветэранаў лукашэнкаўскай адміністрацыі.

Васіль Даўгалёў — адзін з ветэранаў лукашэнкаўскай адміністрацыі.

Чалавек, што займае гэтую пасаду, адзін з найбліжэйшых да кіраўніка краіны. Кажуць, што толькі кабінет Макея знаходзіцца на адным паверсе з Лукашэнкавым.

У 2008 прызначэнне Макея ўспрымалася з пэўным энтузіязмам. Якраз на перыяд пасля прыходу Макея прыпала «адліга».
Пачалася лібералізацыя эканомікі, сцішылі паляванне на ведзьмаў, з турмаў выйшлі палітвязні. Нармалізаваліся адносіны з Еўрасаюзам, Мінск з візітамі наведалі Берлусконі і Грыбаўскайце. Усё гэта звязвалася з імем Уладзіміра Макея. Нават ахрысцілі ягоную каманду «галубамі», у процівагу шэйманаўскім «ваўкам».
Потым было 19 снежня. Пасля якога Макей яшчэ спрабаваў па старых сувязях звязацца з еўрапейскімі кіраўнікамі.
Прынамсі, пра гэта казаў яго нямецкі калега Рональд Пофала.

Сёлета Макей неаднаразова адзначаўся рэзкімі заявамі адносна санкцый і лёсаў палітвязняў. Стала зразумела, што Макей зусім не «голуб», а просты Маўчалін.

Цяпер чарговы раз загаварылі пра нармалізацыю адносінаў з Еўропай. Відаць, для гэтай місіі патрэбны новы чалавек.

Але галоўнае нават не нармалізацыя — яна мае другараднае значэнне для сістэмы. Галоўнае —

Лукашэнка не любіць, каб кадры заседжваліся на пасадах, якія не патрабуюць спецыфічных ведаў. Ягоны прынцып — патрэбная ратацыя, каб чыноўнікі не абрасталі тлушчам.

Калі ратацыя адбудзецца, дык хто можа замяніць Макея?

Валянцін Рыбакоў

Сам Макей прыйшоў у крэсла кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з пасады памочніка прэзідэнта. Калі паглядзець на сённяшніх памочнікаў, то са спіса вылучаюцца трое: Рыбакоў, Пяткевіч і Лукашэнка. Маецца на ўвазе Віктар Лукашэнка.
Наталля Пяткевіч ужо мае досвед працы ў Адміністрацыі. Нейкі час яна была намесніцай Макея. Вяла за філіжанкай кавы перамовы з прадстаўніком Дзярждэпа ЗША Крэймерам. Але Пяткевіч невыязная ў ЕС і ЗША, таму перамовы весці ёй будзе складана. Унутры краіны яна таксама нажыла ворагаў ці, прынамсі, скептыкаў.
Кар’ерны шлях Валянціна Рыбакова нечым нагадвае прыход Макея.
Таксама дыпламат, скончыў Лінгвістычны. Працаваў паслом па асаблівых даручэннях. Ад 2006 памочнік Лукашэнкі. Прычым, на публічныя ролі асабліва ніколі не выходзіў. Зусім як Макей у свой час.

Былыя калегі Рыбакова кажуць, што «ён з Макеем аднаго поля ягады». Адзначаецца, што Рыбакоў выдатны перакладчык, што лёгка тлумачыць доступ да кіраўніка краіны.

Нядаўна сайт WikiLeaks надрукаваў з дзясятак дэпеш, дзе ўзгадваецца імя Рыбакова. Менавіта праз яго ішлі кантакты афіцыйнага Мінска з пасольствам ЗША. Не выключана, што такія ж кантакты ён мог мець і з еўрапейцамі.
Апроч таго, апошнім часам некалькі разоў Рыбакоў з’яўляўся з публічнымі заявамі. Раней жа аддаваў перавагу заставацца ў цяні. Калі такая замена адбудзецца, то будзе хутчэй тэхнічнай.

Зрэшты, не варта адкідваць магчымасці прызначэння і цяперашняга памочніка па бяспецы Віктара Лукашэнкі. Ёсць яшчэ былы памочнік па эканоміцы Ткачоў. Але яго, казалі, чакае пасада ва ўрадзе.

Радзькоў, Тур

Тасаваннем абоймы можна было б назваць замену Макея на некага з ягоных намеснікаў.
Хай гэта будзе Аляксандр Радзькоў. Кіраўнік «Белай Русі» і арганізатар збору подпісаў за Лукашэнку на выбарах 2010.

Калі Радзькоў займаў пасаду міністра адукацыі, пры ім спынілася выкладанне гісторыі Беларусі на беларускай мове, затое за палітыку масава выганялі з універсітэтаў. Зрэшты, Радзькоў ніколі не вылучаўся незалежнасцю ў прыняцці рашэнняў.

Дый не самы прадстаўнічы Радзькоў, як і Андрэй Тур, аўтар славутага «Дружышча, ты жывеш не па сродках». Тур мае рэпутацыю «флюгера», які дзейнічае толькі па загадзе зверху.

Вадзім Зайцаў

Калі скакаць ад печкі не Еўрасаюза, а Расіі, то наша ўсходняя суседка, відаць, станоўча ўспрыняла б прызначэнне ў Адміністрацыю старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.
Гэтага ўжо дакладна не абвінаваціш у беларускім нацыяналізме і праеўрапейскіх сімпатыях. Зайцаў у спісе неўязных на тэрыторыю ЕС займае адзін з першых радкоў.

Мікалай Снапкоў

Падчас звароту Лукашэнкі да народа і парламента можна было звярнуць увагу, што побач з Віктарам Лукашэнкам сядзеў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Снапкоў з Магілёва. Ён працаваў бухгалтарам і эканамістам на невысокіх пасадах у Дрыбінскім і Горацкім раёнах. Потым набіраўся досведу ў аблвыканкаме. У 2009 яго пераводзяць у Адміністрацыю прэзідэнта. А праз пару месяцаў робяць міністрам эканомікі замест пенсіянера Зайчанкі.

Пісалі, што Снапкоў і Віктар Лукашэнка жанатыя на родных сёстрах.

Незалежныя аналітыкі называюць Снапкова прынцыповым «рыначнікам» ва ўрадзе Мясніковіча.

Снапкоў нарадзіўся ў 1969. Да гэтага ўсе кіраўнікі Адміністрацыі (іх было шасцёра) былі з аднаго пакалення, народжаных у 1950-я.

Снапкоў з часам можа дарасці да прэм’ер-міністра, аднак гэтая дарога можа ісці і праз Адміністрацыю — калі начальнік дзяржавы палічыць патрэбным зрабіць галоўным кадравіком спецыяліста па рынку.

Рачкоўскі і Даўгалёў

Калі прайсціся па сілавіках, то варта адзначыць яшчэ ўсмешлівага кіраўніка памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага, яшчэ аднаго пратэжэ Віктара Лукашэнкі.
Яго нядаўна адправілі ў адстаўку з ягонай пасады. Але ён жа не вінаваты, праўда? Хоць звычайна пасля такой адстаўкі Лукашэнка «вытрымлівае» кадры даўжэй, перш чым даць надзейнаму чалавеку новую пасаду. Так быў сышоў, каб вярнуцца цяперашні старшыня Рады Бяспекі Мальцаў.

Сваталі ў Адміністрацыю прэзідэнта і яшчэ аднаго ветэрана беларускай палітыкі — былога пасла Беларусі ў Расіі Васіля Даўгалёва. Праўда, ён нядаўна атрымаў крэсла ў «Белгазпрамбанку».

Нарэшце, ёсць у спісе патэнцыйна здольных да такой пасады цяперашні віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, які ў мінулым узначальваў Камітэт дзяржаўнага кантролю, а пасля быў паслом у Кітаі.

У мінулым пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта займалі арганізатар першай выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі Леанід Сініцын, цяперашні прэм'ер Міхаіл Мясніковіч, кадэбіст Урал Латыпаў, шэры кардынал Віктар Шэйман і памежнік Генадзь Нявыглас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?