Грыбаўскайце абмеркавала з камандармам Літвы плюшавы дэсант
Поцюс: «Прэзідэнт, як заўсёды была строгай».
Камандарм, генерал-лейтэнант Арвідас Поцюс у панядзелак сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце. Сустрэча, пра якую не паведамлялася, названая рабочай, але камандарм прызнаў, што, сярод іншага, гаворка ішла і пра «плюшавую акцыю» шведскіх актывістаў з рэкламнай фірмы Studio Total у Беларусі [раскідванне 4 ліпеня з самалёта над Івянцом і Мінскам плюшавых мядзведзяў з заклікамі да свабоды слова].
«Адбылася рабочая сустрэча. Рабочая — гэта значыць, што пасля майго вяртання з адпачынку размаўлялі пра тыя падзеі, якія мелі месца ў апошні месяц», — сказаў пасля сустрэчы Поцюс.
На пытанне, ці размаўлялі пра «плюшавых мішак», ён сказаў: «Так, гэта было адным з пытанняў».
На пытанне, ці былі папрокі за скандал, ён адказаў, што «прэзідэнт, як заўсёды была строгай».
«Ну, пакуль я не магу каментаваць, бо гэта першы дзень пасля адпачынку. Цяпер я павінен азнаёміцца з дэталёвай інфармацыяй аб здарэнні. (…) Прэзідэнт як заўсёды была строгай, і каментаваць я не хачу», — сказаў камандарм.
Прэс-сакратар прэзідэнта Дайва Ульбінайце пацвердзіла, што сустрэча адбылася, аднак сказала, што сустрэча была рабочай, таму нічога каментаваць не стала.
delfi.lt
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ