20 жніўня на плошчы Якуба Коласа ў Мінску моладзевымі актывістамі «Гавары праўду» — «Zмены» была арганізаваная палітычная інсталяцыя з традыцыйнай для Беларусі гародніны: бульбы, морквы і капусты.

Сэнс задумкі тлумачылі устаноўленыя на лаўцы рукапісныя плакаты: «Не будзь гароднінай!», «Хопіць сядзець на градцы!», «Свабоду на гародзе не выгадуеш!», паведамляе сайт «Гавары праўду!».

«Zmena» рэгулярна ладзіць палітычныя інсталяцыі ў Мінску.

Апошняя — «высадка мядзведзяў-дэсантнікаў» 2 жніўня ў фантане ля мінскай Оперы ў знак салідарнасці з затрыманымі за «плюшавы дэсант» Антонам Сурапіным, Сяргеем Башарымавым і палітвязнем, былым дэсантнікам Эдуардам Лобавым, асуджаным на 4 гады зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0