У Лос-Анджэлесе (Каліфорнія, ЗША) 18 жніўня на 74-м годзе жыцця памёр амерыканскі спявак Скот МакКензі — выканаўца хіта «Сан-Францыска» (Be Sure to Wear Flowers in Your Hair).

Песня, напісаная ў 1967 г. Джонам Філіпсам з «The Mamas&The Papas», стала неафіцыйным гімнам руху хіпі, якія масава сцякаліся ў Сан-Францыска. МакКензі, праўда, перад канцэртамі казаў, што песня прысвячаецца ветэранам вайны ва В'етнаме, якія таксама пасля службы перабіраліся ў Сан-Францыска.

У 1982—1998 гг. МакКензі быў удзельнікам рэфармаванага «The Mamas&The Papas».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?