Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі № 369 ад 20 жніўня 2012 года, паведамляе БелТА.
Інвестыцыйны праект па стварэнні турыстычнага
Рэспубліка Беларусь заключыць інвестыцыйны дагавор з ТАА «Трайпл», ТАА «Варыянт» і СТАА «НефтеХимТрейдинг», а таксама арганізацыяй, якая ствараецца дадзенымі таварыствамі для рэалізацыі праекта. Брэсцкаму аблвыканкаму даручана зрабіць гэта на працягу трох месяцаў.
Акрамя таго, аблвыканкам павінен аддаць у арэнду тэрмінам на 99 гадоў зямельны ўчастак агульнай плошчай не больш за 333,4 га, размешчаны ў раёне вёскі Сабалі Бярозаўскага раёна і прымыкае да рэспубліканскай аўтадарогі М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, у тым ліку 239,68 га зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Пры гэтым можна будзе выкарыстоўваць не больш за 3% зямель сельскагаспадарчага прызначэння і не больш за 5% зямель ляснога фонду для мэтаў, не звязаных з іх прызначэннем.
Арганізацыі, якія выконваюць праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў турыстычнага комплексу, вызваляць ад абавязковых адлічэнняў у інавацыйныя фонды ад сабекошту выкананых імі праектных і будаўнічых работ на гэтых аб’ектах.
Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам павінны будуць аказваць садзейнічанне інвестарам у рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, у тым ліку ў вырашэнні пытанняў, звязаных з арганізацыяй паралельнага праектавання і будаўніцтва і афармленнем правоў на зямельныя ўчасткі.
Стваранай арганізацыі дазволена афармляць неабходныя дакументы па адводзе зямельных участкаў у паскораным тэмпе — паэтапна, адначасова з выкананнем работ па будаўніцтве аб’ектаў.