Літаратура3939

«Śvieciacca vokny dy nіkoha za jіmі»

Уладзімір Арлоў выдаў новую кнігу паэзіі лацінкай.

З марай пра адраджэньне беларускай лацінкі Уладзімір Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзвюх версіях. Побач з вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі.

У зборніку «Свецяцца вокны ды нікога за імі» — выбраныя творы з папярэдніх кніг, а раздзел «На поўнач ад кахання» склалі вершы, што друкуюцца ўпершыню.

Кніга адметная афармленнем: усе творы падаюцца паралельна ў двух варыянтах беларускага алфавіту.

Уладзімір Арлоў расказаў, што даўно хацеў выдаць кнігу на лацініцы:

«Калісьці ідэяй выдаць кнігу на лацінцы я падзяліўся з нашай паэткай, сьветлай памяці, Нінай Мацяш. Яна астудзіла мой запал. Ніна, памятаецца, сказала, што наш чытач не гатовы да лёгкага ўспрымання лацінкі.
Пасля той размовы нарадзілася ідэя выдаць кнігу паэзіі ў дзвюх версіях. Мяне падтрымаў мой рэдактар Валянцін Акудовіч. Ідэя спадабалася і фундатару кнігі Паўлу Бераговічу. Урэшце кніга з'явілася ў вельмі густоўным афармленні Генадзя Мацура. Таксама хачу сказаць шчыры дзякуй Аляксандры Макавік, перад якой стаяла задача працы з двума тэкстамі. Гэтаксама няпроста было і аўтару макета Сяргею Кандраценку».

У 2009 годзе тапанімічная камісія пры Акадэміі навук выдала афіцыйны варыянт беларускага лацінскага алфавіту. Але Уладзімір Арлоў пайшоў услед за Франішкам Багушэвічам, Янкам Купалам, «Нашай Нівай» і выбраў варыянт лацінкі пачатку ХХ стагоддзя —
з гачкамі і крэскамі.

Зварот да лацінкі пісьменнік тлумачыць проста: наша культура належыць да еўрапейскай цывілізацыі.
Ён лічыць, што беларуская лацінка не памерла: «Я б не пагадзіўся, што толькі смс-кі пішуць лацінкай. Паглядзіце на беларускія форумы ў сеціве і вы ўбачыце там шмат лацінічных каментароў. Я думаю, што беларуская лацініца не належыць толькі мінуламу. Паездзіўшы па свеце, я пераканаўся, што ў краінах, якія традыцыйна карыстаюцца кірыліцай, лацінка заўжды прысутнічае ў жыцьці грамадства. Калі казаць пра Чарнагорыю, дык там лацінка ўжо перамагае кірыліцу.У Сербіі вялікі корпус літаратуры выходзіць лацініцай. Я бачыў у гэтых краінах падручнікі, якія так і называліся «Вучым лацініцу».

Рэдактар кнігі «Свецяцца вокны ды нікога за імі» Валянцін Акудовіч хоць і падтрымаў ідэю кнігі на лацінцы, але не падзяляе аптымізму наконт яе вялікіх перспектываў.

Акудовіч раіць ставіцца да такіх кніг перш за ўсё як да мастацкай з'явы: «Я не ўпэўнены, што калі-небудзь, нават у тыя часы, калі мы будзем бліжэй да ўласна еўрапейскай культуры, функцыянальна лацінка возьме верх. Зараз праблем з мовай нам хапае больш чым дастаткова. Палітычна я лічу немэтазгодным распачынаць шырокі рух за лацініцу. У якасьці эстэтычнага факта, напаміну пра тое, што лацініца як культура для нас натуральная — так. Бо былі цэлыя эпохі, калі мы былі ў дыскурсе лацінскае цывілізацыі. А ў дадзеным выпадку для мяне гэта вельмі ўдалая эстэтычная падзея, і бачыць гэты ход як лікбез — загубіць кнігу як паэтычную падзею».

Наклад кнігі — 500 асобнікаў.
Неўзабаве ад прыватнага выдаўца Логвінава зборнік з'явіцца ў кнігарнях Мінска.

Каментары39

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова37

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць