Першая ракетка свету ў чэмпіёнскай гонцы Марыя Шарапава -- самая высокааплатная спартсменка. Вялікія грошы яна атрымлівае дзякуючы рэкламным кантрактам і ўдзелу ў тэнісных турнірах. Але расійская прыгажуня [яе бацькі, нагадаем, з Гомеля] не збіраецца спачываць на лаўрах. Яна хоча развівацца, прыдумляе новыя бізнэс-праекты. Нядаўна яна стала дызайнерам балетак і торбаў Cole Haan.

А ў панядзелак прэзентавала ўласную кандытарскую лінію Sugarpova.

Sugarpova -- гэта 30 відаў цукерак. Кандытарскія вырабы зроблены ў форме тэнісных мячыкаў, рознай садавіны і жывёл. Спакаваныя прысмакі ў пакуначкі з выявай пухленькіх вуснаў. Упакоўка цукерак каштуе $5,99.

«Я з вялікай любоўю паставілася да стварэння сваёй маркі, -- сказала Шарапава. -- Прызнаюся, што вельмі люблю салодкае.
Калі я не змагла знайсці на рынку тое, што хацела, вырашыла прыдумаць свае ўласныя цукеркі, якія спадабаюцца дзяўчатам, падобным на мяне. Мне ўжо вельмі хочацца падзяліцца прысмакамі Sugarpova з усімі сваімі сябрамі-ласунамі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?