Падчас навальніцы 20 жніўня ў Брэсцкай вобласці, якая суправаджалася моцным ветрам парывамі да 25 метраў у секунду, былі абясточаныя сотні населеных пунктаў, тры чалавекі траўмаваныя.

Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, у вёсцы Аляксеевічы Драгічынскага раёна дрэвам траўмаваны 17-гадовы мясцовы школьнік.

Вучань атрымаў закрыты пералом чацвёртай плюсневай косці, удар і сінякі левага надплечча.

У вёсцы Слабудка Пружанскага раёна сарванымі кавалкамі шыферу траўміраваныя двое вяскоўцаў. У 56-гадовага мужчыны — адкрыты пералом пальца правай кісці, у 55-гадовага — удараная рваная рана спіны. Пацярпелым аказана медыцынская дапамога.

Падчас моцнай навальніцы былі абясточаныя 200 населеных пунктаў у васьмі раёнах вобласці: Бярозаўскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім, Пружанскім, Кобрынскім, Камянецкім і Столінскім.

У 106 населеных пунктах гэтых рэгіёнаў часткова пашкоджаныя дахі 66 жылых дамоў, 156 сельскагаспадарчых будынкаў (з іх 73 фермы), шасці вытворчых памяшканняў і двух аб'ектаў сацкультбыту.

У вёсцы Кураўшчына Бярозаўскага раёна разбураны драўляны будынак збожжасховішча камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Бярозарайаграсэрвіс".

Паводле звестак на 11 раніцы, энергазабеспячэнне адноўлена ў 154 населеных пунктах. Аварыйныя брыгады працягваюць працу па ліквідацыі наступстваў стыхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?