Тарыфная стаўка першага разраду павышана ў Беларусі з 1 верасня да 225 тыс. для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 20 жніўня 2012 года №769, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе ўрада.

    Раней анансавалася, што тарыфная стаўка будзе павышана з 1 жніўня, аднак планаванага павышэння не адбылося. Даручэнне павысіць тарыфную стаўку першага разраду 1 жніўня і ў кастрычніку Аляксандр Лукашэнка даў, прымаючы 21 чэрвеня з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
    Сёлета тарыфная стаўка першага разраду падвышалася таксама 1 студзеня — са 151 тысячы да 200 тысяч рублёў, а таксама 1 мая -- да 210 тыс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0