У дамашнім матчы плэй-оф кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць ізраільскага «Хапаэля» (Кір’ят-Шмона) барысаўскі БАТЭ разлічвае на перамогу з «сухім» лікам, заявіў галоўны трэнер каманды Віктар Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі 21 жніўня.

«Настрой прыўзняты, ёсць вялікае жаданне перамагчы. Пануючая атмасфера радуе.
За выключэннем Багі, усе ў страі, і гэта дадае галаўнога болю пры выбары аптымальнага складу і расстаноўцы гульцоў на полі», — сказаў Ганчарэнка.

Ён адзначыў, што «Хапаэль» любіць працаваць з мячом, у кожнай лініі ёсць лідары, у той жа час два вядучыя футбалісты выбылі з-за траўмаў.

Паводле слоў Ганчарэнкі, у цяперашнім сезоне яго здзівіла лёсаванне, у адпаведнасці з якім усе тры папярэднія раўнды БАТЭ пачынае дома.
«Гэта не надакучвае, бо кожны матч — гэта асобная гісторыя, а сапернікі не моцна, але адрозніваюцца адзін ад аднаго. Тым больш цяпер мы гуляем не ў Барысаве, а ў Мінску, як падчас групавога этапу, і гэта — дадатковая мабілізацыя», — адзначыў трэнер. Ён разлічвае, што на матч прыйдзе не менш чым 20 тыс. чалавек.

На пытанне пра далейшы лёс Аляксандра Глеба Ганчарэнка заявіў, што, калі пойдзе гаворка аб падпісанні новага кантракта, праблем не ўзнікае, як іх не ўзнікала пры заключэнні цяпер дзейнага пагаднення.

Трэнер адзначыў, што Глеб можа сысці, калі паступіць прапанова ад клуба з топ-чэмпіянату.

Форвард Віталь Радзівонаў запэўніў, што каманда прыкладзе ўсе намаганні, каб «зрабіць задавольваючы вынік» не на апошніх хвілінах, як гэта было ў дамашніх матчах з «Вардарам» і «Дэбрэцэнам». Форвард высока ацаніў Глеба: «Назіраючы за такім гульцом, не можаш падабраць слоў. Калі такія майстры побач, расці не толькі мне, але і астатнім лягчэй».

Матч БАТЭ — «Хапаэль» пройдзе 22 жніўня на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак у 21.45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?