Да сканчэння тэрміну выкупу ўнікальнай кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча засталося дзесяць дзён, аднак сабраць 15 тысяч еўра аказалася цяжкай задачай.

«Мы імкнёмся дамовіцца з прадаўцом, каб ён падоўжыў тэрмін. — расказвае Андрэй Радкоў, ініцыятар збору сродкаў. — Аднак дакладна вядома, што ён мае іншыя прапановы".

Збіраць сродкі пачалі ў чэрвені. Пяць мільёнаў рублёў на кнігу ахвяравала фірма «Трайпл»,
амаль усё астатняе сабралі добраахвотнікі. Бізнэсоўца і мецэнат Павел Бераговіч ахвяраваў на кнігу дзве тысячы даляраў.
«У інтэрнэце мы рэгулярна сустракаем меркаванне, маўляў, колькі можна жабраваць, — расказвае спадар Радкоў. — Аднак гэта нармальная сусветная практыка: Лонданская бібліятэка, напрыклад, не цураецца звяртацца па дапамогу да грамадства
. Скажу нават болей, калі атрымаецца выкупіць «Вялікае мастацтва артылерыі», то гэта будзе адна з апошніх нашых акцый. Усё ж такі лёс выданняў славутай магілёўскай брацкай друкарні мне таксама не дае спакою, бо да таго, як мы выкупілі сіламі грамадскасці «Часоўнік» і яшчэ тры кніжкі, у музеях горада было толькі пару магілёўскіх выданняў. Як так выйшла, што горад з такой гісторыяй застаўся без культурных здабыткаў — незразумела".
Даецца такі збор сродкаў насамрэч цяжка — гэтым разам Андрэю Радкову давялося ахвяраваць уласнай працай.

Магілёўскі музей таксама не губляе надзеі выкупіць рэдкае выданне — у канцы чэрвеня дырэкцыя арганізавала дабрачынны суботнік, цяпер ідзе падрыхтоўка дабрачыннага канцэрта ў падтрымку збору сродкаў.

«Мы лічым, што кнігі — гэта найвышэйшы культурны здабытак нацыі. — кажа Радкоў. — Тым больш,

мы ўжо не здольныя выкупіць кароны ці троны князёў, альбо творы сусветна вядомых мастакоў, што ўпрыгожвалі беларускія палацы і замкі - большасць з іх знаходзіцца ў музеях і зборах суседніх краін. Але сёння ў нас ёсць такі шанец — выратаваць хоць кроплю нашых культурных каштоўнасцяў".

Грошы на набыццё кнігі можна пералічваць на адрас або на рахунак «Музея гісторыі Магілёва»:

УК «Музей гісторыі Магілёва»

212030 г. Магілёў, вул. Ленінская, 1, А, тэл. 22-99-46

УНП 790203960

Філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФА 153801536

р/р 3642014673147

г. Магілёў, вул. Першамайская, 71

Дырэктар Бацюкоў Аляксей Мікалаевіч

У пазначэнні плацяжа указваць «На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі кнігі К. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі»).

Таксама можна перавесці грошы праз інтэрнэт — праз серверы WebMoney і EasyPay

Нумары рахункаў

WebMoney

У далярах ЗША: Z116082323771

У еўра: E383254056071

У расійскіх рублях: R360165731291

У беларускіх рублях: B397362066338

EasyPay

У беларускіх рублях: № 32752117

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?