«Найгоршая» вакансія ў краіне на сённяшні дзень, калі верыць інфармацыі ў базе дадзеных Мінпрацы, — прапанова ад СМЭУ ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Тут шукаюць акумулятаршчыка на чвэрць стаўкі і гатовыя плаціць 113 тыс. рублёў. Ад кандыдата патрабуецца досвед працы.

Гаворка не аб поўнай занятасці: верагодна, працадаўца разглядае сваю прапанову ўсяго толькі як прадастаўленне магчымасці «лёгкай» падпрацоўкі для спецыяліста.

Але «ганарар» у $ 13,5 (заробкам гэта дакладна не назавеш) і ў такім выпадку вельмі невялікі. Можа быць, астатняе патэнцыйны супрацоўнік дабярэ за кошт прэміі?
А вось якія яшчэ вакансіі са знакам «мінус» прапануе міністэрскі «банк»: у Гродзенскай вобласці шукаюць сацыяльнага работніка на 0,15 стаўкі з зарплатай у 260 тыс. рублёў.
Для «Кінавідэасеткі» ў Лоеве патрабуецца відэадэманстратар. Плаціць будуць прыкладна столькі ж, праўда, за чвэрць стаўкі.
Аддзел культуры Чэрыкаўскага райвыканкама шукае акампаніятара: 0,5 стаўкі, зарплата — 270 тыс.
Дэзінфектары, паштальёны, прыбіральшчыкі — традыцыйна гэта самыя нізкааплатныя прафесіі. Што тычыцца працы на поўную стаўку, то цэлай групе спецыялістаў — пачынаючы ад страхавога агента і заканчваючы электразваршчыкам — у раёнах краіны гатовыя плаціць па мільёну.
У пераліку «топавых» вакансій на першых месцах банкаўскія спецыяльнасці.
ЗАТ «Дэльта Банк» патрабуецца дырэктар (выканаўчы дырэктар) на заробак у 15,3 млн. «Белаграпрамбанк» шукае начальніка ўпраўлення — яму будуць плаціць 14,7 млн. Нядрэнныя грошы начальніку сектара абяцае СТАА «Марозпрадукт» — 15 млн.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?