Задача рэканструяваць ці пабудаваць адзін малочна-таварны комплекс у кожнай гаспадарцы краіны да канца 2012 года застаецца нязменнай, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі 21 жніўня ў Мінскую вобласць.

«Я ад вас патрабаваў і патрабую: мы павінны ў кожнай гаспадарцы ўвесці па адным малочна-таварным комплексе, мадэрнізаваўшы старую ферму ці пабудаваўшы новую, — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Малочна-таварныя комплексы могуць быць трох відаў — прыкладна на 600, 800 ці 1.000 галоў. Што да малакаправодаў, то яны, вядома, яшчэ застануцца, і не адзін год. Але ўжо сёлета трэба поўнасцю адысці ад даення ў вёдры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?