Газэта «Гомельские ведомости» надрукавала інтэрвію з былым удзельнікам праграмы імя Каліноўскага Вячаславам П., паводле Радыё Рацыя, у горадзе вядома, што гэта Ўладзіслаў Міхайлаў.

Нагадаем, што хлопец быў гомельскім студэнтам і браў удзел у мясцовым дэмакратычным руху. Летась ён трапіў у Варшаву на праграму імя Каліноўскага, а ў пачатку гэтага году Міхайлаў прызнаўся польскім мэдыям, што тайна супрацоўнічаў з КДБ яшчэ зь лістапада 2005 году.

Два тыдні таму хлопец нечакана зьявіўся ўжо на экранах беларускага тэлебачаньня. Гэтым разам ён распавёў пра гаротны лёс студэнтаў‑каліноўцаў. Прыкладам, як ім даводзіцца адпрацоўваць сваю стыпэндыю ўдзелам у апазыцыйных акцыях ля беларускай амбасады ў Польшчы. У «Панараме» ён называў прозьвішчы найбольш шкодных, так бы мовіць, палякаў ды беларусаў, якія маюць дачыненьне да праграмы імя Каліноўскага.

Падобна выглядае і зьмест публікацыі ў «Гомельскіх ведамасьцях».

Згаданы нумар афіцыйнай гомельскай газэты выйшаў з друку ў Вялікі чацьвер. Менавіта ў гэты дзень Юда прадаў Хрыста, — адзначае Радыё Рацыя

Глядзі яшчэ:
«Как радостно на душе быть в родной стране, на родной земле, встречаться и находить понимание у друзей.. Кажется, жизнь начинает входить в своё русло».
Асабісты блоґ Уладзіслава Міхайлава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0