Першая ў Беларусі крама Apple са статусам Premium Reseller адчынілася ў Мінску на вуліцы Леніна.

Першая ў Беларусі крама Apple са статусам Premium Reseller адчынілася ў Мінску на вуліцы Леніна.

Першыя наведнікі прыходзяць з адкрыццём крамы.

Першыя наведнікі прыходзяць з адкрыццём крамы.

Лідары першых продажаў — новыя iPad.

Лідары першых продажаў — новыя iPad.

Лідары першых продажаў — новыя iPad.

Лідары першых продажаў — новыя iPad.

Лідары першых продажаў — новыя iPad.

Лідары першых продажаў — новыя iPad.

10 жніўня ў Мінску адчынілася крама Apple са статусам Premium Reseller. Гэта першая ў Беларусі крама такога ўзроўню сярод дзясятка іншых. У нашай краіне Apple Premium Reseller мае назву i-Store, яна належыць кампаніі «Аўтаматызаваныя сістэмы бізнес кантролю». Кіраўнік аддзела маркетынгу «АСБК» Кацярына Карвацкая расказала пра вынікі першых дзён працы.

У дзень адкрыцця краму i-Store наведалі сотні чалавек, гэта відаць на большасці фатаграфій, якія размешчаны ў Інтэрнэце ў навінах аб адкрыцці, расказвае Кацярына Карвацкая. На яе думку гэта азначае, што Мінск гатовы да з’яўлення крамы ўзроўню Apple Premium Reseller. У краме вядзецца як ўлік наведвальнікаў, так і ўлік пакупнікоў. Іх колькасць залежыць ад дня тыдня, ад выхаду навінак і наяўнасці новых акцый.

«Недахопу пакупнікоў мы не адчуваем, але пра лічбы казаць яшчэ рана, мы толькі пачалі працаваць. Але магу сказаць, што свой плён прыносіць і размяшчэнне крамы — я ні разу не бачыла, каб у краме былі толькі нашы прадаўцы-кансультанты — наведвальнікі ёсць заўсёды!» — кажа кіраўнік аддзела маркетынгу.

Больш за ўсё ў першыя дні працы крамы набывалі аксэсуары. Таксама добрым попытам карыстаюцца новы iPad і iPod. Іншая прадукцыя таксама не адстае, але паколькі афіцыйныя продажы iPad ў Беларусі пачаліся 10 жніўня і былі прымеркаваны да адкрыцця крамы i-Store — новы iPad па-за канкурэнцыяй.

Прадукцыю, прадстаўленую ў краме i-Store купляюць людзі розных узроставых катэгорый. Справа хутчэй не ва ўзросце, а ў ладзе жыцця, падкрэслівае Кацярына Карвацкая

Асноўную мэтавую аўдыторыю Apple можна падзяліць на дзве групы: «піянеры» (маладыя, цікаўныя пакупнікі, якія цікавяцца ўсім новым і экзатычным) і «першыя прымаючыя» (людзі, якія знаходзяцца ў пошуках новых прадуктаў, якія палегчаць іх бізнэс і асабістае жыццё).

У Мінску прадукцыя Apple прадаецца па еўрапейскіх цэнах. Яны рэкамендаваныя афіцыйным прадстаўнікам кампаніі ў Беларусі галаўным офісам. Кацярына Карвацкая запэўнівае, што цэны на тавары ў іх краме не палохаюць пакупнікоў. Яна дадае, што справа далёка не ў цане, а ў тым, што людзі, якія прыходзяць у наш магазін атрымліваюць прафесійныя кансультацыі па выбары прадукцыі, якая патрэбна менавіта гэтаму пакупніку. Таксама прадаўцы-кансультанты дэманструюць усе магчымасці прадукцыі, каб у будучыні кліент мог выкарыстоўваць прадукцыю Apple, ведаючы аб усіх яе магчымасцях, а не толькі тых, якія ён знайшоў самастойна.

Асартымент

У i-Store прадстаўлены фактычна ўвесь актуальны асартымент прадукцыі кампаніі: камп’ютары іMac, Mac mini, Mac Pro, ноўтбукі Macbook Air і Mac Book Air, планшэты iPаd, плэеры iPod shuffle і iPod nano, а таксама шматлікія аксесуары, акустычныя сістэмы ды інш. А вось прадукцыя iPhone тут не прадаецца, бо наш рынак пакуль не аўтарызаваны для гэтага брэнду.

Колькі каштуе

Macbook Air, прадстаўленыя ў I-Store, каштуюць ад 11 199 000 да 17 499 000 руб. MacBook Pro — ад 13 399 000 да 31 499 000 руб.

Планшэты iPаd каштуюць ад 4 599 000 да 9 799 000 руб.

Плэеры iPod shuffle па 650 000 рублёў, а iPod nano ад 1 629 000 да 1 909 000 руб.

Apple Premium Reseller

На афіцыйным сайце Apple тлумачыцца, што крамы са статусам Premium Reseller прапануюць поўны асартымент камп’ютараў Mac і плэераў iPod, а таксама ўвесь набор аксесуараў і паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?